Архив новостей - УПК Селявичский д/с-БШ

Архив новостей

Дзень здароўя, прысвечаны Сусветнаму дню снегу

16.01.2016

16 студзеня адбылося спартыўнае свята, прысвечанае Сусветнаму дню снегу. У праграме свята прынялі ўдзел вучні 1-9 класаў, настаўнікі, бацькі і ўсе жадаючыя. Пачалося мерапрыемства праглядам відэароліка "Зімовыя віды спорту". Затым усе дружна выйшлі на снежную пляцоўку перад школай, дзе каталіся на санках і лыжах, гулялі ў хакей і снежны дартс.  У канцы свята быў падведзены вынік конкурсу на лепшую снежную скульптуру.